Міжнародны парад рэтрамабіляў у Мехіка выйшаў самым маштабным у гісторыі

6 октября 2014

Сталіца Мексікі - у Кнізе рэкордаў Гінеса. Міжнародны парад рэтрамабіляў у Мехіка выйшаў самым маштабным у гісторыі. Спецыялісты налічылі 1700 аўтамабіляў-удзельнікаў. Для праезду машын спецыяльна перакрылі цэнтральную вуліцу Мехіка. Больш за чвэрць мільёна чалавек прыйшлі паглядзець на яркія экспанаты. Да гэтага самай буйной такой выставай лічыўся парад старажытных аўтамабіляў у Галандыі, які прайшоў у 2002 годзе.