Міжнародны алімпійскі камітэт аднавіў членства Расіі

28 февраля 2018

Міжнародны алімпійскі камітэт аднавіў членства Расіі, якое было прыпынена 5 снежня з-за допінгавага скандалу. Тады ж нацыянальная каманда была адхілена ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях - у Пхёнчхан адправіліся толькі атлеты, якія атрымалі ад МАК спецыяльныя запрашэнні. З-за санкцый расіяне выступалі на Гульнях у Карэі пад нейтральным флагам і без нацыянальнага гімна.