Міжнародная выстава камп'ютарных гульняў адкрылася ў Японіі

18 сентября 2014
Самая вялікая міжнародная выстава камп'ютарных гульняў і гульнявых прыставак Tokyo Game Show сёння адкрылася ў Японіі. Свае навінкі прапануюць 421 кампанія-вытворца. Гэта новыя гульні для прыставак, смартфонаў і камп'ютараў. Сёлета асаблівая ўвага прыкавана да гульняў і прыладаў, якія імітуюць поўнае апусканне ў віртуальную рэальнасць. Sony - распрацоўшчык PlayStation 4 - прапанавала шлем для сваёй прыстаўкі, які дае поўны кругавы агляд гульнявога свету і адчуванне прысутнасці. Кампанія Samsung выпусціла падобны шлем для смартфонаў. Шлем амерыканскай кампаніі Oculus стварае ілюзію прысутнасці ў космасе. Апошняя прыстаўка Microsoft Xbox One абсталяваная датчыкам, які рэагуе на рухі і голас карыстальніка.