Міжнародная канферэнцыя па пытаннях палітыкі бяспекі стартавала ў Германіі

12 февраля 2016

Галоўныя тэмы - слабасць мірапарадку, які існуе, канфлікты ў Сірыі і ва Украіне, міграцыйны крызіс у Еўропе. У форуме, які праходзіць у Мюнхене, прымаюць удзел каля 30-ці кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама звыш 70-ці міністраў замежных спраў і абароны з усяго свету. Нашу краіну на канферэнцыі прадстаўляе Міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён таксама правядзе шэраг двухбаковых перамоў, на якіх, як чакаецца, будуць разгледжаны пытанні развіцця палітычных і гандлёва-эканамічных адносін Беларусі, у прыватнасці, з Германіяй і іншымі краінамі-партнёрамі.