Міжнародная канферэнцыя па пытаннях барацьбы з Эболай пройдзе ў Бруселі

3 марта 2015

Міжнародная канферэнцыя па пытаннях барацьбы з Эболай у краінах Заходняй Афрыкі пройдзе сёння ў Бруселі. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на мінулым тыдні быў адзначаны рост колькасці новых выпадкаў віруснай ліхаманкі ў Сьера-Леонэ. Урад увёў шэраг абмежавальных мер. Напрыклад, у таксі Фрытаўна забаронена перавозіць больш чым два пасажыры. У сталіцы Сьера-Леонэ суднам забаранілі пакідаць порт у начны час. Тым не менш дзясяткі школ у Ліберыі ў лютым аднавілі працу пасля паўгадавога перапынку. Аднак поўнасцю краіна з Эболай не справілася. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ад ліхаманкі ў Заходняй Афрыцы памерлі амаль 10 тысяч чалавек.