Міжнародная кааліцыя па барацьбе з Ісламскай дзяржавай пашыраецца

27 сентября 2014

Усё новыя дзяржавы маюць намер даць адпор радыкальным ісламістам. Міжнародная кааліцыя па барацьбе з Ісламскай дзяржавай пашыраецца. Парламент Вялікабрытаніі прагаласаваў за ўдзел Узброеных сіл Каралеўства ў нанясенні авіяўдараў па пазіцыях баевікоў у Іраку. Аналагічнае рашэнне прынялі і бельгійскія дэпутаты. Брусель адправіць у рэгіён некалькі баявых самалётаў. Далучыцца да кааліцыі гатовыя і ў Канадзе. Раней заявы аб дапамозе Злучаным Штатам у барацьбе з ісламістамі прагучалі ў Аўстраліі, Саудаўскай Аравіі, Іарданіі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.