Паміж Украінай і Расіяй завяршаецца абмен палоннымі

7 сентября 2019

Масква і Кіеў прыйшлі да пагаднення па абмене палоннымі. Гэтай раніцай следчы ізалятар “Ляфортава” пакінулі тры аўтобусы з украінскімі зняволенымі. У іх знаходзяцца ў тым ліку маракі, затрыманыя ў лістападзе мінулага года ў Керчанскім праліве. У суправаджэнні аўтамабіляў ФСБ і ДПС калона прайшла ва Унукава, дзе ўжо чакаў самалёт з дзяржаўнай сімволікай Украіны. Інфармацыю аб абмене пацвярджаюць адвакаты. У той жа час у аэрапорце Барыспаль прызямліўся лайнер лётнага атрада "Расія", які забярэ расіян у рамках працэдуры. Вядома, што раней бакі дамовіліся аб формуле абмену "35 на 35".