Metropolitan Opera спыняе супрацоўніцтва з былым галоўным дырыжорам

4 декабря 2017

Metropolitan Opera спыняе супрацоўніцтва з кіраўніком музычнага аддзялення і былым галоўным дырыжорам Джэймсам Левайнам. Прычына - абвінавачанні ў сексуальных дамаганнях да падлеткаў. Летась у паліцыю звярнуўся мужчына, які заявіў, што дырыжор прыставаў да яго 30 гадоў таму. Пазней аб дамаганнях паведамілі яшчэ некалькіх мужчын, у тым ліку тыя, якія бралі тады ў Левайна ўрокі ігры на віяланчэлі. У адносінах да 74-гадовага мужчыны пачата расследаванне. Дырыжор ад каментарыяў устрымліваецца, хоць летась усяляк адмаўляў факты сваёй вінаватасці.