Мяцеліца абрынулася на цэнтральныя раёны ЗША

14 марта 2019

Сітуацыю ўжо празвалі “бомбавым цыклонам”. Ураганны вецер і завірухі выклікалі перабоі ў электразабеспячэнні. У Дэнверы адменена больш за палову рэйсаў міжнароднага

аэрапорта. Закрыты ўрадавыя ўстановы і школы. Сіноптыкі абяцаюць вецер да 110 кіламетраў за гадзіну. Бура пройдзе праз Нью-Мексіка, Тэхас, Аклахому і Канзас.