Карабель ВМФ Вялікабрытаніі Рэха з сучасным абсталяваннем для пошуку на борце ўвайшоў у сектар Індыйскага акіяна, дзе раней з кітайскага судна быў двойчы заўважаны пульсуючы радыёсігнал. Другі ўчастак, дзе былі злоўленыя аналагічныя частоты, інспектуе зараз аўстралійскае судна Оўшн Шылд. Эксперты пакуль не бяруцца сцвярджаць, што ўсе зачэпкі прывядуць да чорнай скрыні знікшага Боінга-777 Малазійскіх авіяліній, магчыма, гэтыя сігналы выдаюць кіты. Самалёт, які ляцеў з Куала-Лумпур у Пекін, бясследна знік практычна месяц таму. На яго борце было 239 чалавек.














