Месца ў чарзе па iPhone X даражэйшае за сам тэлефон

3 ноября 2017

Месца ў чарзе па iPhone X у Маскве ацанілі даражэй за сам гаджэт. На сайтах бясплатных аб'яў такая паслуга з'явілася незадоўга да старту продажаў, якія пачаліся толькі што ў 8 раніцы ў афіцыйных магазінах Apple ў Маскве. За добрае месца просяць да 125 000 расійскіх рублёў, пры тым што цэны на сам гаджэт стартуюць ад 80 000. У Беларусі ў продаж сёння паступіць iPhone 8, а дата з'яўлення ў афіцыйных дылераў Ікса яшчэ не вызначаная.