Меру стрымання Пятру Парашэнку абвесцяць 19 студзеня - ён абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе

19 января 2022
Ля будынка Пячэрскага суда ў Кіеве - сутыкненні прыхільнікаў Пятра Парашэнкі з сілавікамі. Актывісты пачалі выкрыкваць праваахоўнікам: "Ганьба!". У ход пайшлі пярцовыя балончыкі. Паліцыя выкарыстала супраць пратэстуючых слёзатачывы газ.