У Маскве на сталічных Міцінскіх могілках адбыўся мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяраў радыяцыйных катастроф. Ліквідатары чарнобыльскай аварыі, супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі і Украіны, грамадскіх арганізацый усклалі кветкі і жалобныя вянкі да помніка ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. Удзельнікі цырымоніі аддалі даніну памяці загінуўшым і выказалі падзяку тым, хто ратаваў краіну ад чарнобыльскага выбуху.














