Мэрам Лондана ўпершыню стане мусульманін

7 мая 2016

Гэта прадстаўнік Лейбарысцкай партыі Садык Хан. Яго асноўным сапернікам быў кансерватар Зак Голдсміт. І крыху пра Хана - 46-гадовы брытанец пакістанскага паходжання ў 2013 і 15-ым гадах быў названы "палітыкам года" сярод мусульман Злучанага Каралеўства. Асноўныя пункты яго праграмы - развіццё жыллёвага будаўніцтва, сацыяльнай сферы і абмежаванне росту цэн на паслугі грамадскага транспарту. Крэсла мэра Лондана на працягу 8-мі гадоў займаў кансерватар Барыс Джонсан. Ён двойчы перамагаў на выбарах. А зараз мае намер сфакусіравацца на працы ў парламенце, і на ўдзеле ў агіткампаніі за выхад Вялікабрытаніі са складу ЕС.