Меркель: "Еўропа змушаная супрацьстаяць ЗША"

24 января 2019

Еўропа змушаная супрацьстаяць ЗША. Пра гэта распавяла ў Давосе ў другі дзень Сусветнага эканамічнага форуму канцлер Германіі Ангела Меркель. Паводле яе слоў, Амерыка занадта моцна зараз дамінуе на сусветнай арэне. Вашынгтон уводзіць санкцыі, а таксама выкарыстоўвае як зброю долар і ў прынцыпе ўсяляк уплывае на еўрапейскі бізнес, таму гаварыць аб эканамічнай роўнасці пакуль не выпадае. Меркель заклікае да балансу сіл, бо шматпалярнасць свету - абавязковая ўмова для нармальных міжнародных адносін.