Мэрыя польскага Жэшува супраць зносу помніка падзякі Чырвонай Арміі

22 апреля 2016

Мэрыя польскага горада Жэшув выступіла супраць зносу помніка падзякі Чырвонай Арміі. Мясцовыя ўлады заявілі, што факт застаецца фактам: Жэшув ад фашыстаў вызваляла Чырвоная Армія, свае жыцці за гэта аддалі тысячы савецкіх салдат і афіцэраў. Гісторыю не перапішаш. Жэшув стаў першым горадам, які выступіў супраць ініцыятывы Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы зраўняць з зямлёй больш як 500 савецкіх помнікаў. І, паводле апытанняў, 90% гараджан падтрымалі мэрыю.