Мэр Вашынгтона заклікала Дональда Трампа спыніць шатдаўн

27 декабря 2018

Спыніць шатдаўн, які вось ужо 6-ы дзень працягваецца ў ЗША, заклікала прэзідэнта Дональда Трампа мэр Вашынгтона. Паводле слоў Мюрыэль Боўзер, непрыбранае смецце, зачынены для наведванняў Капітолій і іншыя турыстычныя аб'екты не лепшым чынам адбіваюцца на абліччы сталіцы ЗША. Частковае спыненне працы федэральнага ўрада, якое ўзнікла з-за адсутнасці кампрамісу паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі па бюджэце Амерыкі на 2019 год, закранула 800 тысяч супрацоўнікаў дзяржслужб. Дональд Трамп не мае намер ставіць пад дакументам свой подпіс, калі дэмакраты не падтрымаюць фінансаванне будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай, якая б стрымлівала прыток мігрантаў. А гэта - 5 мільярдаў долараў.