Мэр Таронта стаў героем новага скандалу

8 ноября 2013

Мэр Таронта Роб Форд, які толькі напачатку тыдня прызнаўся ў курэнні крэку, стаў героем новага скандалу. У Інтэрнэце з'явілася новае відэа, дзе кіраўнік найбуйнейшага канадскага горада пагражае чалавеку забойствам, актыўна выкарыстоўваюючы пры гэтым нецэнзурную лексіку. І зноў Роб Форд паспрабаваў вытлумачыцца з журналістамі. Паводле яго слоў, у момант здымкі ён быў вельмі, вельмі нецвярозы. Нагадаем, раней паліцыя знайшла відэаролік, дзе мэр Таронта ўжывае крэк. Форд і зараз не збіраецца пакідаць сваю пасаду.