Мэр Таронта - зноў у цэнтры скандалу

18 декабря 2013

Мэр Таронта Роб Форд быў вымушаны прынесці выбачэнні карэспандэнту Toronto Star Дэніэлу Дэйлу. Раней Форд абвінаваціў журналіста ў педафіліі, калі той сфатаграфаваў членаў яго сям'і, у тым ліку дзяцей. Дэйл падаў на мэра ў суд за паклёп, патрабуючы неадкладных выбачэнняў, чаго і дабіўся.


Серыя скандалаў вакол Роба Форда стартавала некалькі месяцаў назад. Форд курыў крэк, добра выпіваў, нападаў на журналістаў, танцаваў у царкве. У выніку яго пазбавілі большасці паўнамоцтваў, але не пасады - зараз Роб Форд выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі.