Мэр Токіа пайшоў у адстаўку

16 июня 2016

На фоне карупцыйнага скандалу ў адстаўку пайшоў мэр Токіа. Кіраўнік японскай сталіцы траціў на асабістыя патрэбы грошы, выдзеленыя на падрыхтоўку да Алімпіяды-2020. Ёйчы Масудзоэ неаднаразова крытыкавалі за прыхільнасць да падарожжаў, дарагіх гатэляў і спа-працэдур за кошт гарадскога бюджэту. Але на гэты раз удалося сабраць доказы. Сам мэр да апошняга не прызнаваў віны. Парламент збіраўся разгледзець пытанне наконт вотуму недаверу і літаральна перад самым галасаваннем Масудзоэ падаў у адстаўку. Выбары новага мэра Токіа правядуць ужо ў пачатку ліпеня.