Мэр Нью-Ёрка ізноў змагаецца з атлусценнем гараджан

18 июля 2013

Мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг ізноў змагаецца з атлусценнем гараджан. Гэтым разам ён заклікаў жыхароў мегаполіса больш хадзіць па лесвіцах. І нават выдаў распараджэнне, паводле якога гарадскія службы павінны рэкламаваць выкарыстанне лесвіц і прыдумваць дызайнерскія рашэнні для новых будынкаў. Раней горадакіраўнік вымусіў сеткавыя рэстараны публікаваць інфармацыю аб каларыйнасці страў. Ён таксама змагаўся за скарачэнне спажывання газаваных напояў і падтрымліваў альтэрнатыўныя віды транспарту, у прыватнасці, веласіпеды. Ад атлусцення пакутуюць больш як 35% дарослых амерыканцаў.