Мэр канадскага горада Таронта прызнаўся ва ўжыванні крэку

6 ноября 2013
Пры гэтым Роб Форд сцвярджае, што не з'яўляецца нарказалежным, а крэк пакаштаваў падчас алкагольнага ступару. Журналістам кіраўнік горада паведаміў, што не збіраецца пакідаць сваю пасаду з-за гэтага скандалу. Яшчэ ў маі канадскія СМІ паведамілі пра відэазапіс, на якім мэр Таронта ўжывае наркотыкі. Пазней відэа трапіла ў рукі паліцыі, якая пацвердзіла асобу мэра на плёнцы. Сам Форд, дарэчы, дагэтуль адмаўляў існаванне такой здымкі.