Менш як суткі застаецца да ўручэння "Оскара"

28 февраля 2016

Зоркі і прыхільнікі замерлі ў чаканні. У Лос-Анджэлесе ідуць апошнія падрыхтоўкі да цырымоніі ўручэння прэстыжнай прэміі Амерыканскай кінаакадэміі. Перад тэатрам "Долбі" ўжо разаслалі чырвоную дарожку. Зусім хутка будуць названыя ўладальнікі 50 залатых статуэтак. Дарэчы, іх мадэрнізавалі ўпершыню з 1929 года. Памеры ранейшыя - 35 сантыметраў у вышыню і амаль 4 кілаграмы вагой. Новыя адлівалі ў Нью-Ёрку з дапамогай 3D-тэхналогій уручную з бронзы і пакрылі 24-каратным золатам. Галоўная інтрыга 88-ай цырымоніі - вакол Леанарда Дзі Капрыа. Ці ўзнагародзяць "Выжыўшага" на здымках аднайменнай карціны пасля пяці няўдалых намінацый. Стужка мексіканскага рэжысёра Алехандра Іньярыту. У ліку фаварытаў - 12 намінацый, але ў яе шмат моцных канкурэнтаў. На 10 статуэтак прэтэндуе "Вар'яцкі Макс. Дарога лютасці" аўстралійца Джорджа Мілера, на 6 - карціна "У цэнтры ўвагі" амерыканца Тома Макарці.