Мемарыяльная цырымонія прайшла ў Германіі

27 апреля 2015

Мемарыяльная цырымонія ў гонар 70-годдзя вызвалення нацысцкага канцлагера Берген-Бельзен прайшла ў Германіі. У памятных мерапрыемствах прынялі ўдзел Прэзідэнт ФРГ, былыя вязні і іх сваякі. Каля 70-ці тысяч чалавек былі забітыя тут у гады Другой сусветнай. Сярод ахвяраў - 18 тысяч ваеннапалонных з Савецкага Саюза, якія памерлі тут ад голаду, холаду і хвароб. Усяго праз канцлагер Берген-Бельзен прайшлі 120 тысяч чалавек.

Ахвяраў нацызму ў штогадовы Дзень памяці ахвяраў дэпартацыі ўспаміналі напярэдадні і ў Францыі. Падчас мемарыяльнай цырымоніі ў былым канцлагеры Нацвейлер-Штрутгаф прэзідэнт Франсуа Аланд заклікаў змагацца з антысемітызмам і расізмам у сучаснай Еўропе.