Меламаны ўсяго свету перажываюць страту

21 июля 2017

Меламаны ўсяго свету перажываюць страту: напярэдадні ўвечары стала вядома аб смерці франтмена групы Linkin Park. Паводле паведамленняў паліцыі, Чэстэр Бенінгтан быў знойдзены ў сваім доме павешаным. Трагедыя адбылася ў дзень нараджэння сябра музыканта, які пакончыў з сабой у маі. Стужкі ў сацыяльных сетках мільгаюць фатаграфіямі спевака з журботнай прыпіскай: "Спачывай з мірам". Да пасольства ЗША ў Мінску прыхільнікі нясуць кветкі і свечкі ў памяць аб Чэстэры Бенінгтане (відэа).