Меланія Трамп упрыгожыла Белы дом да Раства

2 декабря 2019
Жонка прэзідэнта ЗША па традыцыі паказала, як упрыгожыла Белы дом да Раства. Меланія Трамп ідзе па рэзідэнцыі ў акружэнні святочных ёлак, убраных у класічных зялёна-блакітных тонах. Не абышлося без залатых і ярка-чырвоных цацак і гірлянд. Нечаканым элементам дызайну сталі белыя жывыя кветкі. Нагадаем, летась чырвоны колер ёлак у рэзідэнцыі амерыканскага прэзідэнта выклікаў шквал крытыкі ў Сетцы.