Мексіку захліснулі прыродныя катаклізмы. Паўднёвы захад краіны пацярпеў ад моцнага землетрасення магнітудай 7,1. Эпіцэнтр знаходзіўся недалёка ад ціхаакіянскага курорта Акапулька. Пасля галоўнага падземнага удару адчуваліся новыя штуршкі. Больш за паўтара мільёна чалавек засталіся без электрычнасці. А цэнтральная Мексіка перажывае вельмі моцную паводку. З-за працяглых ліўняў выйшлі з берагоў мясцовыя рэкі.
У штаце Ідальга ў выніку затаплення першага паверха каранавіруснай бальніцы адключылася электрычнасць. З-за спынення падачы кіслароду загінулі 17 пацыентаў.













