Мексіканскія вайскоўцы вызвалілі з палону 165 чалавек

7 июня 2013

Сярод іх цяжарныя жанчыны і дзеці, выкрадзеныя бандытамі сама меней два тыдні назад. Паводле звестак мясцовых праваахоўных органаў, мігранты, у асноўным выхадцы з краін Цэнтральнай Амерыкі, спрабавалі незаконна трапіць у ЗША, але былі схопленыя членамі ўзброенай групоўкі. Мексіканскія ўлады лічаць, што мігрантаў выкралі гандляры людзьмі. Такія групоўкі альбо прадаюць людзей іншым бандытам, альбо патрабуюць ад сваякоў выкрадзеных буйных выкупаў. Выйсці на след палонных змаглі дзякуючы ананімнаму паведамленню. Паліцэйскія таксама арыштавалі падазронага, імя якога не называецца.