Мексіка ва ўладзе халоднага фронту

11 марта 2016

Непагадзь абрушылася на значную частку краіны і суправаджаецца штармавым ветрам і ападкамі. У шэрагу штатаў выпаў снег. У выніку разгулу стыхіі 3 з паловай мільёны жыхароў Мексікі засталіся без электрычнасці. Значны ўрон быў нанесены і інфраструктуры. Моцныя ветры абрушылі сотні дрэў, рэкламныя шчыты, платы. Пацярпелі 16 чалавек. Інфармацыі аб загінуўшых не паступала. Непагадзь захаваецца да суботы.