У Мексіцы агульнанацыянальная жалоба

21 сентября 2017

У выніку катастрафічнага землетрасення там загінулі не менш як 230 чалавек. Выратавальная аперацыя працягваецца. Меддапамогу аказалі амаль дзвюм тысячам пацярпелых, большасць з іх ужо выпісана. У краіне практычна адноўлена электразабеспячэнне. Без электраэнергіі заставаліся каля 5-ці мільёнаў спажыўцоў.

Энрыке Пенья Ньета, прэзідэнт Мексікі: "Галоўным прыярытэтам застаецца выратаванне жыццяў і аказанне медыцынскай дапамогі ўсім, каму яна патрабуецца. На сёння з-пад завалаў выратаваны звыш 50-ці чалавек. Аварыйныя брыгады працуюць кругласутачна. Электразабеспячэнне адноўлена на 95 працэнтаў. Аэрапорт Мехіка працуе ў звычайным рэжыме. Мы адкрылі часовыя прытулкі для тых, хто мае патрэбу. Я яшчэ раз прыношу глыбокія спачуванні сем'ям загінуўшых. Мы ўсе з вамі. Дзякую валанцёрам, якія адгукаюцца на любую просьбу аб дапамозе. І дзякую краінам, якія аказваюць нам дапамогу, за праяўленую салідарнасць".

Па словах спецыялістаў, любое землетрасенне магнітудай 6,5 лічыцца катастрафічным, асабліва ў густанаселенай мясцовасці. У Мексіцы, паводле ўдакладненых звестак, за магутным падземным штуршком (магнітудай 7,1) адбыліся 34 афтэршокі.