Мексіка адкрыла сваю мяжу для мігрантаў з Гандураса

21 октября 2018
У першую чаргу ўлады прапускаюць жанчын і дзяцей. Іх рэгіструюць міграцыйныя службы, а затым дастаўляюць у цэнтры размяшчэння. Сітуацыя на мяжы Гватэмалы з Мексікай напружаная - шукальнікі прыстанішча раз-пораз спрабуюць прарвацца цераз вароты на пагранічным мосце паміж краінамі. 50 нелегалам удалося гэта зрабіць. У спробе стрымаць бежанцаў пацярпелі 6 мексіканскіх паліцэйскіх. Нагадаем, большасць жыхароў Гандураса стомленыя ад беднаты, у пагоне за лепшым жыццём яны аб'ядналіся ў шматтысячны караван. Іх запаветная мара - дабрацца да ЗША.