Мексіка дамагаецца ад ЗША расследавання выпадкаў шпіянажу

23 октября 2013

Скандал звязаны з узломам электроннай пошты экс-прэзідэнта краіны Феліпэ Кальдэрона. Гэтую інфармацыю на днях рассакрэціў Эдвард Сноўдэн. Нагадаем, раней Бразілія запатрабавала тлумачэнняў ад ЗША наконт узлому пошты цяперашняга прэзідэнта. Агенцтва нацбяспекі ЗША адсочвала перапіску Дзілмы Русеф з членамі ўрада і сачыла за бразільскай нафтавай кампаніяй Petrobras.