Меган Маркл стала самай уплывовай персонай у свеце моды

19 ноября 2019
Герцагіню Сасекскую Меган Маркл назвалі самай уплывовай персонай у свеце моды. Такія вынікі анлайн-даследавання. Паводле справаздачы пошукавіка "Свет моды ў 2019 годзе", 38-гадовая жонка прынца Гары стала найбольш  аўтарытэтным прыкладам па выбары ўбораў у інтэрнэце. Дэталі яе гардэроба дбайна аналізуюцца, а кожны туалет адразу пасля з'яўлення Меган на публіцы прыводзіў да росту пошуку аналагічнага адзення  ў сярэднім на 216 %! 

Сапраўдны ажыятаж выклікала фота Маркл у сукенцы The Club Monaco на сустрэчы з ганаровым архіепіскапам ПАР. Яно было распрададзена ў глабальнай сетцы менш чым за суткі.