Меган Маркл і каралева Лізавета ўпершыню з'явіліся на публіцы разам

13 марта 2018

У Вестмінстэрскім абацтве прайшла ўрачыстая служба ў гонар Дня садружнасцяў нацый. Тут прысутнічала каралеўская сям'я і відныя палітыкі Вялікабрытаніі. Нявесту прынца Гары - актрысу Меган Маркл - ужо даўно пазнаёмілі з Лізаветай Другой, але ў свет дагэтуль яны разам не выходзілі.

Дарэчы, на мінулым тыдні амерыканка Маркл прыняла англіканскую веру дзеля вяселля з прынцам, якое адбудзецца 19 мая.