Мядзведзь заснуў на дрэве ў жылым квартале Нью-Джэрсі

2 мая 2018

Мабыць, перапрацаваўся і вырашыў выйсці ў свет чорны мядзведзь з Нью-Джэрсі. Клышаногі вагай 90 кілаграмаў зайшоў у жылыя кварталы, спачатку пабадзяўся па горадзе, а затым залез на дрэва і... заснуў. Паліцэйскія і cупрацоўнікі Дэпapтaмeнтa пo ахове жывёл увесь дзень сачылі за мядзведзем, прымусова з дрэва яго не здымалі, а дачакаліся, пакуль ён сам спусціўся ўніз. Клышаногага турыста злавілі і адпусцілі назад у дзікую прыроду.