Мэблевая сыравіна ў ЕС ідзе на дровы

20 сентября 2022

Хатнія гаспадаркі ў Еўропе энергічна пераходзяць на дровы ў якасці альтэрнатыўнай або рэзервовай крыніцы цяпла. Зіма яшчэ не настала, а недахоп драўніны і дроў ужо назіраецца.

У Балгарыі, дзе дровамі абаграваецца палова хатніх гаспадарак, кошт кубаметру скокнуў з 50 да 150 еўра. 

Цэны на піламатэрыялы падвоіліся ў Польшчы і Славакіі. 

Кошт гэтага рэсурсу ў Германіі і Бельгіі вырас прыкладна ў два з паловай раза. 

Шкада, але ў топку адпраўляюцца амаль усе пароды дрэў - дуб, каштан, клён, бяроза, ды і гэтага недастаткова.

Нагадаем, у ліпені Еўрасаюз забараніў імпарт беларускіх і расійскіх дрэўна-паліўных пелет і атрымаў эфект даміно на ўвесь ланцужок паставак.