Майскія ф'ючарсы адышлі да адмоўных значэнняў

21 апреля 2020
Кошт асноўных сусветных сартоў нафты ляціць уніз на фоне таго, што напярэдадні цана на майскі ф'ючарс маркі WTI апускалася да мінус 40 долараў. Чэрвеньскі ф'ючарс Brent днём таргуецца на ўзроўні 18 долараў за барэль. Гэта танней, чым да пачатку перамоў аб пагадненні ў фармаце АПЕК+. А кантракт па амерыканскай WTI з пастаўкай у чэрвені дасягнуў 20 долараў. Паступовае аднаўленне попыту на сыравіну эксперты чакаюць у другой палове года.