Маёр арміі ЗША абвінавачваецца у забойстве 13 чалавек

8 августа 2013

Маёр арміі ЗША Нідал Хасан, якога абвінавачваюць у забойстве 13 чалавек на ваеннай базе Форт Худ у Тэхасе ў 2009 годзе, наўмысна дамагаецца вынясення сабе смяротнага прысуду. Хасан вырашыў абараняць сябе ў судзе самастойна. І ўжо ў першы дзень слуханняў заявіў, што наяўныя доказы выразна паказваюць, што стралком быў менавіта ён. Становіцца ясна, што яго мэта - ліквідацыя ўсіх перашкод на шляху да смяротнай кары, - паведаміў адвакат. Раней абвінавачаны спрабаваў пайсці на здзелку са следствам і прызнацца, каб дамагчыся мякчэйшага прысуду, аднак суд яму ў гэтым адмовіў.