"Майкрасофт" губляе мабільнасць

9 июля 2015

Адна з найбуйнейшых транснацыянальных кампаній абвясціла пра масавыя звальненні. Амерыканская карпарацыя плануе рэструктурызацыю падраздзялення па вырабе тэлефоннага абсталявання. Пераўтварэнне выкліча скарачэнне амаль 8 000 рабочых месцаў, а таксама спісанне каля сямі з паловай мільярдаў долараў. Нагадаем, самае вялікае скарачэнне ў "Майкрасофт" адбылося летась - тады было звольнена 18 000 супрацоўнікаў.