Амерыканскі вытворца адзення і аксесуараў Майкл Корс купляе модны дом Версачэ. Цана - 2 мільярды долараў. Гэта паведамілі адразу некалькі газет. Модны дом Версачэ заснаваны ў 1978 годзе ў Італіі мадэльерам Джані Версачэ. Ён быў застрэлены ў 1997 годзе на парозе ўласнага дома. Зараз модным домам кіруе яго сястра Данатэла. Майкл Корс заснаваў свой аднайменны брэнд у 2004 годзе. Апошнім часам ён актыўна пашыраецца і, згодна з некаторымі звесткамі, плануе канкурыраваць з найбуйнейшымі еўрапейскімі кампаніямі - уладальнікамі модных дамоў.
Майкл Корс купляе модны дом Версачэ. Цана - 2 мільярды долараў
25 сентября 2018













