Масавы забойца Брэйвік змог адсудзіць у Нарвегіі 35 тысяч еўра

21 апреля 2016

Акруговы суд Осла прызнаў, што правы забойцы парушаліся ў турме. У мінулым месяцы тэрарыст паскардзіўся, што яму забараняюць сустракацца з нацыяналістамі і ўльтраправымі актывістамі. Улады Нарвегіі заявілі, што зняволенаму неабходная ізаляцыя, бо ён небяспечны. Яны падкрэслілі, што ў яго камеры ёсць спартыўныя трэнажоры, гульнявая прыстаўка і тры свабодныя пакоі. Нагадаем, Андэрс Брэйвік летам 2011 года падарваў бомбу ў цэнтры Осла і ўчыніў крывавую бойню на востраве Утоя. Тады загінулі амаль 80 чалавек. Суд прыгаварыў яго да максімальна магчымага ў Нарвегіі пакарання - 21 года турмы.