Масавы пратэст у Бангкоку набірае моц

25 ноября 2013

Апазіцыя збірае сваіх прыхільнікаў з усёй краіны на Марш мільёна дэманстрантаў, які запланаваны на сёння. Паводле звестак паліцыі, ля месца збору - манумента дэмакратыі - ужо знаходзяцца больш за 200 000 чалавек. У сталіцы Тайланда ўжо перакрыты шэраг вуліц. Дэманстранты маюць намер і далей блакіраваць рух, а яшчэ адключыць электрычнасць і водазабеспячэнне. Турыстам рэкамендавана адкласці візіты ў Бангкок. Арганізатары мітынгаў патрабуюць роспуску ўрада і парламента. Яны выступаюць супраць сувязяў цяперашняга кабінета з былым прэм'ер-міністрам Таксінам Чынаватам, які знаходзіцца ў выгнанні, аднак гэта не перашкаджае яму ўмешвацца ў кіраванне краінай.