Масавыя ўцёкі з турмы ў інданезійскім горадзе Медан

12 июля 2013

На востраве Суматра збеглі каля 200 зняволеных. З іх больш як 20 - тэрарысты. Падчас беспарадкаў у турме з-за адключэння вады загінулі трое ахоўнікаў. Частка злачынцаў застаецца ўсярэдзіне будынкаў, яны падпалілі офісы і ўзялі ў заложнікі 15 супрацоўнікаў адміністрацыі. Да месца, дзе адбывалі пакаранне амаль 3 тысячы чалавек, ужо сцягнуты ўсе сілы паліцыі і арміі. Да гэтага моманту, уладам удалося зноў арыштаваць 55 уцёклых вязняў.