Масавымі беспарадкамі скончыўся паўфінальны матч Еўра-2016 паміж зборнымі Германіі і Францыі

8 июля 2016

Для разгону футбольных фанатаў паліцыя была вымушана прымяніць слёзатачывы газ. Інцыдэнт разгарнуўся на Елісейскіх палях у Парыжы. Балельшчыкі паводзілі сябе вельмі агрэсіўна - закідвалі праваахоўнікаў бутэлькамі, камянямі, іншымі цяжкімі прадметамі. Некаторыя актывісты падпальвалі смеццевыя бакі. Каб засцерагчы месцы, папулярныя сярод турыстаў і гасцей французскай сталіцы, паліцыя прымяніла крайнія меры. Нагадаем, напярэдадні зборная Францыі абгуляла Германію з лікам 2:0 і выйшла ў фінал чэмпіянату, дзе згуляе з камандай Партугаліі.