Масавыя пратэсты ў Францыі прывялі да сутычак з паліцыяй

20 апреля 2018

Каля 300 тысяч чалавек па ўсёй краіне прынялі ўдзел у антыўрадавых акцыях. Сярод мітынгоўцаў - студэнты і дзяржслужачыя. Прадоўжылі забастоўку і работнікі чыгуначных службаў. Толькі ў Парыжы з пратэстамі супраць рэформаў прэзідэнта Эмануэля Макрона выйшлі амаль 12 тысяч чалавек. Некаторыя закідвалі паліцыю камянямі, бутэлькамі і грамілі вітрыны. Афіцэрам прыйшлося прымяніць слёзатачывы газ.