Масавыя пратэсты медпрацаўнікоў прайшлі па ўсім свеце

13 мая 2021
Акцыі прымеркаваныя да Міжнароднага дня медсястры, які прайшоў напярэдадні. У Аргенціне сотні працаўнікоў аховы здароўя прайшліся маршам па цэнтры Буэнас-Айрэса, патрабуючы павышэння заработнай платы і паляпшэння ўмоў працы на фоне новай хвалі каранавіруснай інфекцыі. У руках пратэстоўцы трымалі падпаленыя факелы ў памяць аб амаль дзвюх сотнях медсясцёр, што памерлі ў краіне ад COVID.

Ушанавалі памяць загінуўшых ад каранавіруса ўрачоў і ў Вашынгтоне. У цэнтры амерыканскай сталіцы прама на вуліцы з'явіліся сотні пар белага абутку.

Нямецкія медпрацаўнікі на акцыю ў цэнтры Берліна прыйшлі з койкамі і насілкамі ў знак пратэсту супраць недастатковай падтрымкі ўрачоў з боку ўлад.