На вуліцы Барселоны выйшлі тыя, хто выступае супраць мер жорсткай эканоміі і падтрымлівае Грэцыю ў яе спрэчцы з ЕС наконт знешняга доўгу. Масавыя мітынгі з заклікамі не дапусціць выхаду краіны з еўразоны ўчора прайшлі ў Берліне і Афінах. Паміж тым Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's абвясціла пра падрыхтоўку да перагляду рэйтынгу дзяржаблігацый Грэцыі ў бок паніжэння. Адзначым, у сераду павінна прайсці сустрэча міністраў фінансаў Еўрасаюза. На ёй плануюць абмеркаваць прапановы грэчаскага міністэрства фінансаў па дзяржаўным доўгу. На яго рэструктурызацыі настойвае новы ўрад краіны.














