Масавыя беспарадкі ў Мехіка

3 октября 2013

Масавыя беспарадкі адбыліся ў мексіканскай сталіцы падчас маршу з нагоды 45-й гадавіны расстрэлу студэнцкай дэманстрацыі. Паліцыя Мехіка затрымала паўсотні чалавек. Шматлікія групы анархістаў атакавалі праваахоўнікаў. 20 паліцэйскіх пацярпелі. Некаторыя дэманстранты нападалі на магазіны і банкі. Зараз сітуацыя пад кантролем. Нагадаем, у кастрычніку 1968 года ў Мехіка паліцэйскія расстралялі маніфестацыю студэнтаў. Загінулі, паводле афіцыйных звестак, 30 чалавек.