Пратэстуючыя падпалілі будынак парламента ў сталіцы краіны Уагадугу. Камандуючы арміяй заявіў аб стварэнні пераходнага ўрада. Напярэдадні прэзідэнт паўночнаафрыканскай дзяржавы Блэз Кампаарэ ўвёў у краіне надзвычайнае становішча. Антыўрадавыя акцыі ўспыхнулі ў Буркана-Фасо ў пачатку гэтага тыдня. Заходнія СМІ ужо ахрысцілі маніфестацыі чорнай вясной.














