Масавыя беспарадкі адбыліся ўначы ў цэнтры Мадрыда пасля гібелі афрыканца. Ёсць пацярпелыя сярод паліцэйскіх і маніфестантаў. Нагадаем, 35-гадовы выхадзец з Сенегала Маме Мбаге, паводле звестак улад, памёр ад сардэчнай недастатковасці. Але відавочцы і яго знаёмыя заяўляюць, што мужчына загінуў падчас пагоні за вулічнымі гандлярамі. Натоўп граміў аўтобусныя прыпынкі і банкаўскія аддзяленні, падпальваў смеццевыя кантэйнеры і патрульныя аўтамабілі. Паліцыя вымушаная была ўжыць гумавыя кулі.
Масавыя беспарадкі адбыліся ўначы ў цэнтры Мадрыда
16 марта 2018













